Кіраўнік дзяржавы сёння наведвае Віцебскі абласны радзільны дом, дзе становяцца мамамі і пацыенткі з каронавірусам з усяго рэгіёну. Для іх выдзелены асобны блок.

Кіраўнік дзяржавы сёння наведвае Віцебскі абласны радзільны дом, дзе становяцца мамамі і пацыенткі з каронавірусам з усяго рэгіёну. Для іх выдзелены асобны блок.

Галоўны ўрач радзільнага дома Алена Леановіч далажла Прэзідэнту, што бальніца налічвае больш за 150 ложкаў.

– На сённяшні дзень ложкаў хапае, – адзначыла яна.

Па словах міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, каронавірус выяўлены ў 600 цяжарных жанчын у краіне, у 100 з іх дыягнаставана пнеўманія, 25 знаходзяцца на кіслароднай падтрымцы.

Кажучы пра інфікаванне нованароджаных, Алена Леановіч расказала Аляксандру Лукашэнку, што дзеці могуць захварэць COVID-19, калі з першых дзён знаходзяцца разам з інфікаванай мамай:

– Таму было прынята рашэнне, не гледзячы на тое, што САЗ рэкамендаваў і казаў пра тое, што сумеснае знаходжанне маці і нованароджаных у палаце магчыма, дзяцей мы забіраем адразу. З мамамі мы праводзім тлумачальную працу.

– І колькі прыкладна дзён знаходзіцца без маці нованароджанае дзіця? – пацікавіўся Прэзідэнт.

– Пакуль не выздаравее мама. Толькі тады мы аддаём нованароджанага. Нашы мамы ўсё разумеюць, нармальна да гэтага ставяцца, разумеюць высокую ступень контагіёзнасці дадзенага захворвання. Цяпер у радзільным доме знаходзяцца 45 мам з COVID-інфекцыяй, 25 з іх ужо родаразрешены. 25 нованароджаных абследаваны на трэція суткі, іх ПЦР адмоўныя.