Вітаем гасцей і ўдзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ”Дажынкі - 2020“! Сёлета мы падводзім вынікі працы аграрнага сектара ў абласным цэнтры. Віцебск – сэрца паўночнага рэгіёну сустракае вясковых працаўнікоў, якія з гонарам вытрымалі іспыт на хлебнай ніве. Вобласць першая сярод рэгіёнаў краіны выканала дзяржзаказ па пастаўцы збожжа.

Чвэрць каравая сфарміравана Аршанскім і Віцебскім раёнамі, а Віцебскаму ўдалося дасягнуць гістарычнага максімуму: тут сабрана 117 тысяч тон збожжа.

Хвала рукам, што пахнуць хлебам!

Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім героям жніва, тым, хто ў няпростых умовах сваімі мазалістымі рукамі, майстэрствам і самаадданай працай здабываюць беларускае золата, імя якому – хлеб.

Дасягненні аграрнага сектара – вянок штодзённай напружанай працы работнікаў сельскай нівы, перапрацоўчых і абслугоўваючых арганізацый, кіраўнікоў, спецыялістаў, навукоўцаў, ветэранаў аграпрамысловага комплексу і моладзі.

”Дажынкі“ – важны сацыяльна-культурны праект, які прышчапляе любоў і павагу да зямлі і працы, спрыяе навядзенню парадку, добраўпарадкаванню нашых гарадоў. Важна, што пры падрыхтоўцы да свята асаблівая ўвага надаецца аб'ектам сацыяльнага прызначэння. Гэта своеасаблівы падарунак гараджанам. Мы таксама дзякуем будаўнікам, камунальныя службы за зладжаную і выніковую працу.

Жадаем вам, дарагія сябры, здароўя, міру, дабра, новых працоўных здзяйсненняў!