Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнага руху сведчыць аб тым, што штогод у красавіку-маі абвастраецца праблема траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па віне кіроўцаў двухколавых механічных транспартных сродкаў. У студзені-ліпені 2019 года ў Лепельскім раёне па віне кіроўцаў мотатранспарту здзейснена 2 дарожна-транспартных здарэнні, у якіх 2 чалавекі атрымалі раненні.

         Адначасова застаецца актуальнай праблема недастатковага ўзроўню дысцыплінаванасці матацыклістаў, якая на фоне росту колькасці зарэгістраванага ў рэспубліцы мотатранспарту, нярэдка з'яўляецца спадарожным фактарам здзяйснення ДТЗ.

         У мэтах павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту, прапагандзе бяспекі дарожнага руху пры эксплуатацыі матацыклаў і мапедаў, фарміраванні ўзаемнаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху і спыненні хуліганскіх дзеянняў з боку матацыклістаў, з 24 па 31 ліпеня 2019 года праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў.