Як паказвае практыка, з надыходам халадоў з'яўляюцца жадаючыя пажывіцца дабром, якое захоўваюць запасливыя гараджане ў сутарэннях дамоў.
Як паказвае практыка, з надыходам халадоў з'яўляюцца жадаючыя пажывіцца дабром, якое захоўваюць запасливыя гараджане ў сутарэннях дамоў.
У 2019 годзе на тэрыторыі г. Лепель з сутарэнняў учынена 3 крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян (2018 – 2), якая захоўвалася ў сутарэннях жылых шматкватэрных дамоў. Аб'ектамі злачынных замахаў у 3 выпадках паслужыла асабістая маёмасць грамадзян. Гэта толькі тыя выпадкі, калі была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі сума выкрадзенага складае менш за 10 базавых велічынь, то крымінальная справа не ўзбуджаецца ў сувязі з малазначнасцю прычыненай шкоды, і такіх выпадкаў таксама нямала.
Вельмі часта выкрадаюць банкі з саленнямі, бульбу, іншыя харчовыя запасы, якія затым распрадаюць па мізэрных цэнах.
У большасці выпадкаў злачынствы ўчыняюцца шляхам свабоднага доступу праз пакінуты адчынены ўваходны дзверы ў сутарэннае памяшканне, а знаходзячыся ўжо ў сутарэнным памяшканні шматкватэрных дамоў, злачынцу не складае асаблівых намаганняў выбраць патрэбнае сутарэнне і пракрасціся шляхам пашкоджання замка дзвярэй.
Зыходзячы з выкладзенага вышэй, адсутнасць элементарнай тэхнічнай умацаванасці дадзеных аб'ектаў, якая выяўляецца ў адсутнасці запорных прылад, часам пакінутых без нагляду сваіх рэчаў, а таксама пакінутых адчыненымі дзвярэй у сутарэннае памяшканне, з'яўляюцца галоўнымі прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню такіх крадзяжоў.
Таму, каб Ваша маёмасць, якая захоўваецца ў сутарэнні або падсобным памяшканні, не стала аб'ектам проціпраўнага дзеяння, рэкамендуем надзейна тэхнічна ўмацаваць дзверы, якія зачыніць на надзейны замок, а можа і два, а таксама не пакідаць уваходныя дзверы ў сутарэннае памяшканне шматкватэрных дамоў у адкрытым стане.
Вельмі дзейсным спосабам як прафілактыкі, так і раскрыцця ўжо здзейсненых злачынстваў з'яўляецца абсталяванне пад'ездаў шматпавярховых дамоў і прыдамавых тэрыторый сістэмамі відэаназірання.
Таблічка «Аб'ект абсталяваны відэаназіраннем» вельмі адрезвяльна дзейнічае на правапарушальнікаў, у тым ліку на сутарэнных злодзеяў.
Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама заклікае Вас быць асабліва ўважлівымі ў дачыненні да незнаёмых падазроных людзей у доме і побач, падазроных прадметаў, якія знаходзяцца ў сутарэнных памяшканнях.
У выпадку падазрэнняў варта неадкладна выклікаць міліцыю па нумары 102.
Начальнік ААПП Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі
Міхно І.А