Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі у стане алкагольнага ап'янення.

Задачы:

1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі.

2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мераам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў (кватэр) адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем'яў.