Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы бяспекі дарожнага руху сведчыць аб тым, што ў маі-чэрвені абвастраецца праблема траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па віне кіроўцаў двухколавых транспартных сродкаў, недастатковы ўзровень дысцыплінаванасці якіх нярэдка з'яўляецца спадарожным фактарам здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў.

Так, у маі-чэрвені 2018 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці па віне кіроўцаў матацыклаў здзейснена 8 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 3 чалавекі загінулі і 6 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пяць ДТЗ здзейснены кіроўцамі ў нецвярозым стане. Па віне веласіпедыстаў, ва ўказаны перыяд здзейснена 6 ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў і 5 атрымалі раненні.

З мэтай прафілактыкі і папярэджання ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў з 18 па 23 мая 2019 года міліцыя грамадскай бяспекі Віцебскай вобласці праводзіць мерапрыемствы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавых транспартных сродкаў.