Падчас правядзення акцыі будуць праведзены розныя мерапрыемствы: дні інфармавання па прафілактыцы ВІЧ – інфекцыі, фарміраванню адказнага стаўлення да ўласнага здароўя, зніжэнню стыгмы ў адносінах да людзей, якія жывуць з ВІЧ; правядзенне акцый, інфармацыйных гадзін; семінараў для працоўных калектываў; відэалекторыяў; выстаў літаратуры, інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў; конкурсаў малюнкаў і плакатаў; спартыўных мерапрыемстваў «Мы за здаровую нацыю» і інш.