У Лепельскім райвыканкаме ў гэтыя хвіліны прыём вядзе старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Алейнік Сяргей Фёдаравіч.
У Лепельскім райвыканкаме ў гэтыя хвіліны прыём вядзе старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Алейнік Сяргей Фёдаравіч.
На прыёме грамадзян таксама прысутнічае Ірына Аболевіч, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.
У вырашэнні пытанняў лепельчан таксама разбіраюцца прадстаўнікі мясцовай улады - кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, адказныя спецыялісты па тых ці іншых напрамках.
На цяперашні момант у спісе пытанняў, з якімі звярнуліся землякі, - зямельны, а таксама пытанне падвядзення водазабеспячэння.
Парламентарый падкрэсліў, што такога роду выезды ў рэгіёны вельмі карысныя
Па-першае, падчас візітаў сенатары аказваюць дапамогу і садзейнічанне грамадзянам у вырашэнні жыццёвых пытанняў, асабліва калі яны датычацца рэспубліканскага ўзроўню. Па-другое, гэта пэўны зрэз, наколькі аператыўна вырашаюцца праблемныя моманты на месцах.
Як адзначыў Сяргей Фёдаравіч, ёсць добрая тэндэнцыя: зваротаў становіцца менш, а значыць большасць пытанняў аператыўна вырашаюцца і тлумачацца прадстаўнікамі мясцовай улады, кампетэнтнымі службамі.