Сезон палявання на рабчыка і шэрую курапатку адкрываецца 4 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.

Сезон палявання на рабчыка і шэрую курапатку адкрываецца 4 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.

"У адпаведнасці з правіламі палявання і правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі з 4 верасня ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на рабчыка і шэрую курапатку, які працягнецца па 12 снежня. Паляваць на гэтых птушак можна будзе без абмежаванняў па полу і ўзросце, аднак толькі ў светлы час сутак. Дазволеныя прылады палявання: гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых дробью. Можна выкарыстоўваць паляўнічых сабак: лягавых, спаніеляў, рэтрывераў, а таксама лоўчых птушак. Спосабы палявання - ружэйны з засады, з падыходу, безружэйны", - распавялі ў БТПР.

У верасні таксама дазволена паляванне на бабра, выдру, дзіка, ваўка, лісіцу, шакала, шэрую варону, сароку, янотападобнага сабаку, баклана, шэрую і белую вялікіх чапель, вадаплаўную і балотную дзічыну, лясняка, вяхіра, сізага галуба, перапёла, фазана. З 18 верасня дазволена паляванне на гусей. Сезон палявання на самца касулі, лася і аленя працягнецца да 30 верасня.