Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі канстатуе, што рэзалюцыя Сойма Літоўскай Рэспублікі ад 10 верасня не адпавядае духу добрасуседства паміж нашымі краінамі і ўніверсальным парламенцкім прынцыпам. Такая інфармацыя размешчана на сайце верхняй палаты парламента, паведамляе БЕЛТА.

"Прыняццем гэтага дакумента літоўскія парламентарыі груба ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Беларусі і праяўляюць адкрытую непавагу да суверэннага права беларускага народа самастойна выбіраць кіраўніцтва і вызначаць шлях развіцця сваёй краіны. Спроба літоўскіх дэпутатаў прызначыць "лідара народа Беларусі" і зусім выходзіць за рамкі здаровага сэнсу. Падобныя дзеянні з'яўляюцца правакацыйнымі і недапушчальнымі, парушаюць нормы міжнароднага права і міждзяржаўных зносін, прынятую парламенцкую практыку", - гаворыцца ў каментарыі.

Асаблівае непрыманне выклікаюць заклікі аказваць санкцыйны ціск на беларускія ўлады з мэтай змены ўнутранай і знешняй палітыкі краіны. "Упэўненыя ў тым, што адносіны Беларусі і Літвы могуць плённа развівацца толькі на аснове ўзаемнай павагі, канструктыўнага ўсебаковага супрацоўніцтва, уключаючы міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, і неўмяшання ва ўнутраныя справы", - адзначаецца ў каментарыі.