Больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 снежня. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Сярод іх ёсць прадстаўнікі Віцебшчыны.
Загадчык кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі і загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Мікалай Вераб'ёў і Ганна Мезенка ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі прысуджана генеральнаму дырэктару Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганне Норкус.