Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед здзейсніў рабочую паездку ў горад Чорлу паўночна-заходняй правінцыі Тэкірдаг – буйны цэнтр турэцкай лёгкай прамысловасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў генконсульстве Беларусі ў Стамбуле.

На сустрэчы з мэрам Чорлу Ахметам Сарыкуртам былі абмеркаваны пытанні нарошчвання міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, галоўным чынам у гандлёва-эканамічным напрамку. Турэцкі бок унёс прапанову аб устанаўленні пабрацімскіх адносін з адным з беларускіх гарадоў.
На сустрэчы са старшынёй праўлення Гандлёва-прамысловай палаты Чорлу Ізетам Волканам турэцкі бок быў азнаёмлены з патэнцыялам лёгкай прамысловасці Беларусі. Адбыўся абмен думкамі аб магчымых напрамках супрацоўніцтва. Так, былі закрануты пытанні змястоўнага напаўнення запланаванай на 2021 год паездкі ў Турцыю дэлегацыі канцэрна "Беллегпрам". Была дасягнута дамоўленасць аднавіць кантакты паміж ГПП Чорлу і Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
На перамовах з кіраўніцтвам Арганізаванай прамысловай зоны па перапрацоўцы скуры бакі вывучылі магчымасці тэхналагічнага супрацоўніцтва і ўстанаўлення кааперацыйных ланцужкоў па перапрацоўцы скуры.