Лепельскі раённы выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «Узвядзенне адміністрацыйнага будынка па адрасе: Віцебская обл., Лепельскі р-н, Лепельскі с/с, 2» (далей – аб'ект).

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «Узвядзенне адміністрацыйнага будынка па адрасе: Віцебская обл., Лепельскі р-н, Лепельскі с/с, 2» (далей – аб'ект).

Грамадскае абмеркаванне праводзіцца на падставе Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 № 687.

Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання з 19 кастрычніка 2022 года па 2 лістапада 2022 года (уключна).

Азнаёміцца з экспазіцыйнымі матэрыяламі архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта можна з 19 кастрычніка 2022 года па 29 лістапада 2022 года (уключна) у фае на 1-м паверсе будынка Лепельскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: горад Лепель, вуліца Ленінская, 6, у працоўныя дні з 8.00 да 17.00, а таксама на афіцыйным сайце Лепельскага раённага выканаўчага камітэта ў сетцы Інтэрнэт - lepel.vitebsk-region.gov.by у спецыяльным раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» і ў друкаваных сродках масавай інфармацыі – газета «Лепельскі край» 14 кастрычніка 2022 г.

Прэзентацыя архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта адбудзецца 24 кастрычніка 2022 года а 17.30 у актавай зале на 1-м паверсе ў будынку Лепельскага раённага выканаўчага камітэта (горад Лепель, вуліца Ленінская, дом 6).

Арганізатарам грамадскага абмеркавання выступае Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (горад Лепель, вуліца Ленінская, д.6 тэл. 8 (02132) 6-70-05, 6-70-46, факс 8(02132) 3-49-97; E-mail: lepelrik@lepel.vitebsk-region.gov.by).

Заказчык, распрацоўшчык архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі - тау пісьмовай або электроннай форме з паметкай «Грамадскае абмеркаванне аб'екта «Узвядзенне адміністрацыйнага будынка па адрасе: Віцебская обл., Лепельскі р-н, Лепельскі с/с, 2» у Лепельскі раённы выканаўчы камітэт:

пры дапамозе афіцыйнага сайта (E-mail: lepelrik@lepel.vitebsk-region.gov.by);

пры дапамозе запісу ў кнізе (часопісе) уліку наведвальнікаў экспазіцыі аб'екта грамадскага абмеркавання па адрасе: горад Лепель, вуліца Ленінская, д.6.

Заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання на працягу трох рабочых дзён пасля завяршэння грамадскага абмеркавання разам з матэрыяламі па аб'екце грамадскага абмеркавання будуць накіраваны для разгляду на адрас архітэктурна-горадабудаўнічага савета Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Дата размяшчэння паведамлення – 14 кастрычніка 2022 года.

Рэалізацыя праекта плануецца на зямельным участку з кадастравым нумарам 222782014601000003, па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Лепельскі с/с, 2, прадастаўленым ТАА «ЛОДЭ» для ўтрымання і абслугоўвання пабудоў і збудаванняў.

Праектам прадугледжана ўзвядзенне двухпавярховага (1 паверх і мансардны) адміністрацыйнага будынка (памерамі ў восях 7,8 х 8,8м) агульнай плошчай 124,3 кв. метра. Плошча ўчастка ў межах работ складае 153 кв. метра. На першым паверсе запраектаваны хол, пакой адміністратараў і санвузел. На другім паверсе запраектавана тры кабінеты.

Аб'ёмна-прасторавае рашэнне аб'екта выканана з улікам прымянення сучасных будаўнічых матэрыялаў і канструкцый, якія прайшлі сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням пажарнай, экалагічнай, санітарнай бяспекі і ў адпаведнасці з дзеючымі дакументамі нацыянальнай сістэмы нармавання і стандартызацыі.

Архітэктурны аб'ём адміністрацыйнага будынка запраектаваны з улікам забеспячэння нарматыўнай інсаляцыі існуючай забудовы. Для фарміравання фасадаў і ўвязкі з суседнімі будынкамі выкарыстоўваюцца архітэктурныя дэталі, каляровыя рашэнні, тыповыя для навакольных будынкаў.

Канцэпцыяй прадугледжваецца выкананне комплексу мерапрыемстваў у частцы асваення тэрыторыі, якая разглядаецца, у тым ліку комплекснае добраўпарадкаванне тэрыторыі з арганізаванай сеткай пешаходных сувязяў з выкананнем патрабаванняў па безбар'ерным перамяшчэнні ва ўвязцы з азеляненнем участку.

https://cloud.mail.ru/stock/jfyQrtsULbt4NmMTSzfjfeXe