1 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дэпутаты сельскіх выканкамаў у Віцебскай вобласці напярэдадні пасяўных работ правядуць апытанні вяскоўцаў і вызначаць тых, хто мае патрэбу ў дапамозе па апрацоўцы участкаў і нарыхтоўцы кармоў. Пастанова аб гэтым прынята сёння на пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аказанне дапамогі асабістым падсобным гаспадаркам з'яўляецца адной з найважнейшых задач мясцовых Саветаў, лічыць старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў. У вобласці рэалізуецца праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак жыхароў рэгіёну, якая накіравана не толькі на павышэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі на прыватных падворках, але і на рост даходаў вяскоўцаў.
На жаль, у вобласці захоўваецца тэндэнцыя па скарачэнні вытворчасці сельгаспрадукцыі ў асабістых падсобных гаспадарках, памяншаецца пагалоўе жывёлы. Паводле даных камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, 66% домаўладанняў у сельскай мясцовасці не ўтрымліваюць ніякай жывёлы. Як лічыць Аляксандр Ацясаў, такое становішча спраў неабходна кардынальна змяніць і гэтаму шмат у чым спрыяла б сістэма па аказанні дапамогі ў апрацоўцы агародаў, нарыхтоўцы кармоў, якую павінны ўзяць пад свой кантроль сельскія выканкамы.
У сувязі з тэхнічным перааснашчэннем сельгаспрадпрыемстваў і паступленнем энергонасычанай тэхнікі становіцца праблематычнай апрацоўка прыватных агародаў такой тэхнікай. Прэзідыум аблсавета даручыў раённым і сельскім Саветам дэпутатаў і выканкамаў правесці апытанне сельскіх жыхароў для выяўлення тых, хто мае патрэбу ў дапамозе па апрацоўцы участкаў і ўнесці прапановы сельгаспрадпрыемствам, участкам ЖКГ, прадпрыемствам бытавога абслугоўвання па аказанні дапамогі, напрыклад, па выдзяленні тэхнікі для правядзення сельгасработ, уцягванню па заявах грамадзян зямельных участкаў у севазварот гаспадарак, замацаванню за населенымі пунктамі коней для апрацоўкі агародаў.
Аляксандр Ацясаў таксама звярнуў увагу на неабходнасць аказання дапамогі грамадзянам, якія сезонна пражываюць на вёсцы і вядуць асабістую падсобную гаспадарку, - дачнікам. Паводле даных аблсельсгасхарчпрада, у 2011 годзе сельгаспрадпрыемствы аказалі насельніцтву паслугі па абслугоўванні асабістых падсобных гаспадарак амаль на Вr3,4 млрд.-0-
БЕЛТА
Нутральных у дапамозе па апрацоўцы агародаў вяскоўцаў выявяць у Віцебскай вобласці яшчэ да пачатку пасяўной
1.3.20120 праглядаў