Дадатковыя меры па навядзенні парадку ў сістэме разлікаў пры будаўніцтве прадугледжаны ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі №126 "Аб адкрыцці спецыяльных рахункаў". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам прадугледжваецца прадаставіць 43 будаўнічым арганізацыям права на адкрыццё спецыяльных рахункаў на тэрмін да 31 снежня 2021 года для акумулявання мэтавых і бягучых авансаў, якія пералічваюцца для выканання будаўнічых работ, набыцця матэрыялаў, звязаных з выкананнем функцый генеральнага падрадчыка і субпадрадчыка.
Прадугледжаныя ва ўказе меры будуць спрыяць своечасоваму ўводу ў эксплуатацыю будаўнічых аб'ектаў і навядзенню парадку ў сістэме разлікаў пры будаўніцтве. Дакументам таксама ўстаноўлена персанальная адказнасць кіраўнікоў арганізацый, якім прадастаўляецца права адкрыцця спецыяльных рахункаў, за мэтавае выкарыстанне залічаных на іх грашовых сродкаў.