У Беларусі зацверджаны новыя будаўнічыя нормы. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 31 кастрычніка 2019 года №59, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі зацверджаны новыя будаўнічыя нормы. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 31 кастрычніка 2019 года №59, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы "Будынкі і збудаванні. Адсекі пажарныя", "Масты і трубы", "Цеплавыя сеткі", "Цеплавая ізаляцыя абсталявання і трубаправодаў", "Водазабеспячэнне. Знешнія сеткі і збудаванні", "Сістэмы сувязі і дыспетчарызацыі інжынернага абсталявання жылых і грамадскіх будынкаў" і "Каналізацыя. Знешнія сеткі і збудаванні". Гэтыя нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.
Як адзначылі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры, у цяперашні час у Беларусі вядзецца праца па рэфармаванні заканадаўства ў сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва. Згодна з указам ад 5 чэрвеня 2019 года №217 у краіне ўводзяцца новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў: будаўнічыя нормы, якія ўключаюць патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення, і будаўнічыя правілы, якія забяспечваюць спосабы дасягнення будаўнічых нормаў.
"Будаўнічыя нормы і правілы адпавядаюць еўрапейскім стандартам. Яны дазволяць павысіць якасць праектнай дакументацыі і эфектыўнасць будаўніцтва, аптымальна спалучаць традыцыйныя і прагрэсіўныя канструкцыі, вырабы, перадавыя тэхналогіі пры абавязковым выкананні нормаў бяспекі", - падкрэслілі ў прэс-службе.
Дзеючыя зараз тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржда органаў у частцы, якая ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў, будуць прызнавацца страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне новых будаўнічых нормаў і правілаў.