Згодна з Правіламі дарожнага руху, сезон зімовых шын пачынаецца 1 снежня. Аднак, дасведчаныя кіроўцы ведаюць, што са зменай гумы лепш не зацягваць і развітацца з летнім камплектам шын з першымі замаразкамі.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў улічваць, што ў існуючых умовах надвор'я знешне здаючаяся чыстай праезная частка можа быць слізкай, таму:
- выбірайце стрыманы стыль кіравання і бяспечную хуткасць з улікам стану праезнай часткі і бачнасці, трымайце бяспечную дыстанцыю і выконвайце бакавы інтэрвал
- пазбягайце непатрэбных перабудаванняў, апярэджанняў і абгонаў
- будзьце пільныя пры праездзе пешаходных пераходаў
- прышпіце ўсіх, хто сядзіць у аўтамабілі, забяспечце бяспечную перавозку дзяцей з выкарыстаннем утрымліваючых прылад
Таксама, каб пазбегнуць чэргаў на шынамантажах, рэкамендуем загадзя паклапаціцца аб сезоннай змене шын, бо пры нізкіх тэмпературах летняя гума «дубее» і перастае выконваць свае функцыі па забеспячэнні добрага счаплення з дарожным пакрыццём, выкарыстанне такіх шын становіцца небяспечным.
Пешаходам неабходна разумець, што на слізкай дарозе ў разы павялічваецца тармазны і прыпыначны шлях любога транспартнага сродку, пры ўжыванні экстранага тармажэння аўтамабіль можа пайсці ў некіраваны занос. У сувязі з гэтым пешаходам не варта рызыкаваць уласнай бяспекай, неабходна пераходзіць дарогу ва ўстаноўленых месцах і толькі пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Неабходна забяспечыць сваю бачнасць, выкарыстоўваючы святлоадбівальныя элементы.