Эколагі абласнога цэнтра ўсталёўваюць кармушкі для птушак на тэрыторыі дзіцячых садкоў. Як паведаміў начальнік Віцебскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Лазука, акцыя накіравана не толькі на дапамогу птушкам у зімовы перыяд.

Асноўная мэта – пашырыць і ўзбагаціць веды дзяцей пра зімуючых птушак, іх звычкі і ролю чалавека ў жыцці пернатых. Цяпер устаноўлена больш за пятнаццаць кармушак, усяго будзе вывешана звыш трох дзясяткаў. У акцыі ўдзельнічаюць ААТ «Віцебскдрэў», якое займаецца вырабам, і УП «Рудакова», якое ўзяло на сябе абавязацельства забяспечыць напаўняльнасць кармушак сумесімі насення і збожжавых.