Удзельнікамі абласной дабрачыннай ёлкі ў Віцебску сталі 950 дзяцей з розных куткоў рэгіёна. У традыцыйным мерапрыемстве, якое праходзіць у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі, якія вызначыліся ў вучобе, творчасці, спорце, а таксама дзеці, якія выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях. Як і ў мінулыя гады, свята, з удзелам старшыні аблвыканкама Мікалая Шэрстнёва і памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча, адбылося ў канцэртнай зале «Віцебск».

Вядома, эпідэмічныя асаблівасці ўнеслі свае карэктывы: пры ўваходзе дзецям вымяралі тэмпературу, апрацоўвалі рукі, не забыліся і пра ахоўныя маскі.

Мікалай Шэрстнёў падкрэсліў, што на свята запрошаны лепшыя з лепшых. На ёлцы сабраліся ініцыятыўныя і мэтанакіраваныя дзеці, якія заўсёды з нецярпеннем чакаюць гэтага свята.

– Сёлета мы прынялі рашэнне не проста правесці ўрачыстае мерапрыемства, але і паказаць цудоўны навагодні горад, таму некаторыя дэлегацыі прыехалі напярэдадні. Губернатарская ёлка – гэта кульмінацыйны момант у жыцці кожнага дзіцяці. А мы, дарослыя, павінны прыкласці максімум намаганняў, каб гэтае свята адбылося, і дзеці, якія прысутнічаюць, адчулі радасць і шчасце ад навагодняй сустрэчы. Задача дарослых – запаліць агеньчык у дзіцячых вачах і зрабіць іх свет цяплейшым, прыгажэйшым, утульнейшым. Поспехі дзяцей – гэта заўсёды вялікая радасць для дарослых. Ад сябе асабіста хачу пажадаць, каб жыццё ў кожнай сям'і з кожным годам станавілася ўсё лепш, а з кожнага дзіцяці вырас годны грамадзянін нашай краіны.

Упершыню на галоўнай ёлцы Віцебшчыны апынуўся кадэт Вадзім Багоўлаў. Малады чалавек расказаў, што яму вельмі падабаецца гэтая атмасфера, і ён вельмі рады апынуцца сярод тых, хто трапіў на такое маштабнае і яркае свята.

З пачаткам мюзікла «Пітэр Пэн», здаецца, дзеці не выпускалі тэлефоны з рук. Яны імкнуліся захаваць самыя яркія моманты маляўнічага шоў. На месцы доўга сядзець не даводзілася. Героі прадстаўлення то і справа прапаноўвалі патанцаваць і пагуляць проста ў глядзельнай зале. Не абышлося ў гэты дзень і без абмену падарункамі і навагодніх віншаванняў ад Дзеда Мароза і Снягуркі.