У Віцебскай вобласці сёння пачаўся прыём работ на конкурс цацак-флікераў "Засвяціся ў новым годзе!", паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі УУС Віцебскага аблвыканкама.
У Віцебскай вобласці сёння пачаўся прыём работ на конкурс цацак-флікераў "Засвяціся ў новым годзе!", паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі УУС Віцебскага аблвыканкама.
Конкурс ініцыяваны УДАІ Віцебскай вобласці і Беларускім добраахвотным пажарным таварыствам (БДПТ). У ім можа ўдзельнічаць любы жыхар вобласці незалежна ад узросту і роду заняткаў.
На конкурс прымаюцца работы, выкананыя са святлоадбівальнага матэрыялу. Тэматыка вырабаў - Новы год і пажарная бяспека. Гэта могуць быць навагоднія цацкі розных відаў як цалкам святлоадбівальныя, так і часткова. Прадстаўнікі БДПТ прапануюць стварыць флікеры ў выглядзе вогнетушыцеляў. Любыя фантазійныя вырабы вітаюцца. У якасці галоўнага прыза для пераможцы конкурсу пажарнае таварыства вылучыла вогнетушыцель.
Прыём работ будзе доўжыцца да 28 снежня. Прынесці і даслаць свае вырабы можна па наступных адрасах: Віцебск, Маскоўскі праспект, 57, або ў бліжэйшым аддзяленні ДАІ ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці; Віцебск, вул. Жэсткова, 13А.
Неабходна абавязкова ўказаць свае імя, прозвішча і імя па бацьку, адрас пражывання, кантактны тэлефон. Фотаздымкі ўсіх дасланых работ будуць размешчаны ў групах ДАІ Віцебскай вобласці ў сацыяльных сетках.
Прадстаўнікі лепшых 10 вырабаў, адабраных журы, прымуць удзел у глядацкім галасаванні, якое пройдзе з 10.00 30 снежня да 9.00 31 снежня. Вынікі абвесцяць апоўдні ў апошні дзень года, які сыходзіць.