На сённяшні дзень у Віцебскай вобласці адзначаецца пэўнае павелічэнне захворвання на каранавірусную інфекцыю новага тыпу, аднак эпідэміялагічная сітуацыя ў рэгіёне застаецца пад кантролем. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі.

На сённяшні дзень у Віцебскай вобласці адзначаецца пэўнае павелічэнне захворвання на каранавірусную інфекцыю новага тыпу, аднак эпідэміялагічная сітуацыя ў рэгіёне застаецца пад кантролем. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі.

– Дадзеная дынаміка ў асенні перыяд была прагназуемай і абумоўлена завяршэннем адпачынкавага перыяду, пачаткам навучальнага і працоўнага года, павышэннем шчыльнасці насельніцтва ў гарадах. Значнага росту захворвання жыхароў вобласці на каранавірусную інфекцыю, звязанай з наведваннем іншых краін, не адзначаецца. Інфекцыя працякае пераважна ў лёгкай і сярэднецяжкай формах, – сказаў Міхаіл Леанцьевіч.

У цяперашні час шпіталізацыя «кавідных» пацыентаў, у тым ліку з пнеўманіямі, ажыццяўляецца ў інфекцыйныя стацыянары і аддзяленні бальніц па клінічных паказаннях. Аказанне дапамогі жыхарам рэгіёну з цяжкім цячэннем захворвання сканцэнтравана ў абласной інфекцыйнай бальніцы. Стацыянары, задзейнічаныя ў перыяд сезоннага ўздыму, цяпер функцыянуюць у звычайным рэжыме.

– Улічваючы наяўны досвед, можна сказаць, што мы гатовыя да магчымай другой хвалі. Сістэма аховы здароўя мае дастаткова ложкавага фонду, абсталявання, падрыхтаванага медперсаналу. Ёсць досвед перапрафілявання медустаноў. У кожным стацыянары прадугледжана разгортванне дадатковых ложкаў пры неабходнасці, распрацаваны пералікі аддзяленняў і пасад, якія забяспечваюць аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19, а ў выпадку ўздыму захворвання будзе праведзена перапрафіляванне ўстановы або асобных структурных падраздзяленняў, – падкрэсліў кіраўнік аблздава.

Акрамя таго, медустановамі, цэнтрамі гігіены і эпідэміялогіі вобласці ажыццяўляецца праца па арганізацыі медыцынскай дапамогі, санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у міжэпідэмічны перыяд. Праведзена падрыхтоўка і для функцыянавання ў перыяд уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, у тым ліку COVID-19.

Неўзабаве стартуе кампанія па вакцынацыі супраць грыпу. Існуюць навуковыя дадзеныя аб тым, што прышчэпка можа аказаць станоўчы эфект у папярэджанні COVID-19. Вакцынацыя сучаснымі ад'ювантнымі вакцынамі суправаджаецца не толькі фарміраваннем спецыфічных антыцелаў да штамаў віруса грыпу, але і ранняй актывацыяй клетачных механізмаў супрацьвіруснага імунага адказу, што прыводзіць да зніжэння захворвання на грып, ВРІ і, відавочна, каранавірусную інфекцыю.

Медыкі таксама нагадваюць насельніцтву, што па-ранейшаму не варта грэбаваць мерамі індывідуальнай прафілактыкі. Гэта, у першую чаргу, сацыяльнае дыстанцыяванне, нашэнне маскі ў месцах масавага знаходжання людзей, рэгулярнае выкарыстанне антысептычных сродкаў для апрацоўкі рук, захаванне рэспіраторнага этыкету.

У рэгіёне працягваецца стацыянарная медыцынская рэабілітацыя пацыентаў пасля перанесенай пнеўманіі, асацыяванай з інфекцыяй COVID-19. У цяперашні час яе ажыццяўляюць філіял №1 «Крупеніна» абласнога дыягнастычнага цэнтра і абласны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны «Юрцава». Па стане на пачатак верасня рэабілітацыю ва ўмовах стацыянара прайшло каля 800 чалавек. Аднавіцца пасля «ковід» дапамагаюць медыкі і амбулаторна, ва ўсіх лячэбных установах вобласці.