Урачыста адзначылі лепельчане вялікае свята Перамогі. Прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, навучэнцы школ, сем'і сабраліся на галоўнай плошчы горада, каб аддаць даніну павагі і памяці салдатамі, якія змагаліся за наша светлае будучыню. Святочную праграму на плошчы Свабоды адкрыў урачысты мітынг.
Урачыста адзначылі лепельчане вялікае свята Перамогі. Прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, навучэнцы школ, сем'і сабраліся на галоўнай плошчы горада, каб аддаць даніну павагі і памяці салдатамі, якія змагаліся за наша светлае будучыню.
Святочную праграму на плошчы Свабоды адкрыў урачысты мітынг.
Потым святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў гарадскім парку на беразе маляўнічага возера.
Жадаючыя маглі паглядзець канцэрт у летнім амфітэатры. Акрамя гэтага, працавалі выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работ лепельскіх мастакоў, а таксама ваеннай зброі і тэхнікі. Дзеці маглі правесці весела час на гульнявых пляцоўках і атракцыёнах.
У гэты ж дзень у рамках святкавання Дня Перамогі на стадыёне адбылася лёгкаатлетычная эстафета на прызы раённай газеты «Лепельскі край» і чэмпіянат раёна па футболе. Увечары лепельчане і госці горада змаглі пацешыцца на танцавальнай пляцоўцы і паглядзець святочны салют.
Н. МІЦКІНА.