Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў наведаў урачыстыя лінейкі ў Дзень ведаў ва ўстановах адукацыі Гарадоцкага раёна.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў наведаў урачыстыя лінейкі ў Дзень ведаў ва ўстановах адукацыі Гарадоцкага раёна.

— 1 верасня для мяне — выпускніка педагагічнай ВНУ — знамянальная дата. Старт навучальнага працэсу падобны да навагодняй містэрыі, калі анулююцца мінулыя няўдачы і закладваецца патэнцыял будучых поспехаў, — сказаў Уладзімір Цярэнтаў. — Акрамя таго, я з нецярпеннем чакаю гэтага свята як бацька, рыхтуючыся разам з дзіцем радавацца новым дасягненням і пераадольваць спадарожныя адукацыйнаму працэсу цяжкасці.

Для Уладзіміра Уладзіміравіча наведванне школ Гарадоччыны ў Дзень ведаў — добрая традыцыя. Жыхары раёна ў ходзе электаральных кампаній апошніх гадоў нязменна выбіраюць яго сваім прадстаўніком у абласны Савет дэпутатаў.

— Рэгіён стаў мне родным. Я стараюся як мага часцей там бываць і аказваць усялякую падтрымку мясцовым уладам, — запэўніў ён. — Радуе, што з году ў год расце колькасць першакласнікаў. Калі ў 2019-м упершыню за парты селі 208 дзяцей, то сёлета — 221. Гэта прымушае з упэўненасцю глядзець у будучыню раёна.

Уладзімір Цярэнтаў разам з прадстаўнікамі аблвыканкама і райвыканкама павіншаваў з пачаткам навучальнага года вучняў устаноў адукацыі райцэнтра, аграгарадка Пальмінка і гарпасёлка Езярышча.

— Для вас, дзеці, гэта эмацыйна складанае свята. Асабліва для самых маленькіх, пакуль яшчэ нават не ўсведамляючых, што змянілася ў іх жыцці і чаму мамы з татамі так перажываюць за іх. Таксама нялёгка адзінаццацікласнікам, якія неўзабаве павінны вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, — паведаміў Уладзімір Уладзіміравіч. — Нізкі паклон педагогам, якія аддаюць усю душу і сілы, каб максімальна раскрыць патэнцыял школьнікаў і закласці ў іх не толькі глыбокія веды, але і любоў да пазнавальнай дзейнасці.

Кожнай са школ былі перададзены сертыфікаты на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

— Дзякуем абласной уладзе, якая падстаўляе нам плячо ў планамерным развіцці сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна, у тым ліку сферы адукацыі. У бягучым годзе на рамонт і мадэрнізацыю школ і дзіцячых садкоў нам выдзелілі 500 тыс. руб. Гэтыя грошы сталі добрым падспор'ем у абнаўленні знешняга выгляду і абсталявання ўстаноў, куплі спартыўнага інвентару, — удакладніў кіраўнік раёна Пётр Карабач. — Спадзяюся, што нашы і намаганні педагагічных калектываў не былі марна выдаткаваны.