У Полацкі пагранатрад прыбылі выпускнікі вышэйшых ваенных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
У Полацкі пагранатрад прыбылі выпускнікі вышэйшых ваенных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко, 14 выпускнікоў 2020 года папоўнілі афіцэрскі корпус пагранатрада.
Яшчэ ўчора яны насілі курсацкія пагоны, навучаючыся ў Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце і ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Я.Купалы. Сёння на іх плячах ужо афіцэрскія пагоны. Першае воінскае званне «лейтэнант» выпускнікам прысвоілі пасля завяршэння навучання. Службу афіцэры будуць праходзіць у розных падраздзяленнях атрада. Спецыялісты «зялёнай» мяжы, пагранічнага кантролю, інжынернага профілю, IT-сферы, тылавога і аўтатэхнічнага забеспячэння, усе яны пройдуць шлях станаўлення на пагранічных заставах, у аддзяленнях пагранічнага кантролю і ва ўпраўленні пагранатрада.
За кожным лейтэнантам будзе замацаваны афіцэр-настаўнік.
Дарэчы, у пагранатрадзе ўтварылася новая ячэйка грамадства і пагранічная сям'я па сумяшчальніцтве. Выпускніца гэтага года лейтэнант Яўгенія Рыжанкова звязала сябе вузамі шлюбу з выпускніком 2019 года лейтэнантам Тадэвушам Парняўскім. Яны пазнаёміліся падчас вучобы ў Інстытуце пагранічнай службы, а цяпер разам будуць праходзіць службу на браслаўшчыне. Кіраўнік сям'і Парняўскіх ужо год служыць на пагранічнай заставе «Урбаны» на пасадзе намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце, а яго выбранніца будзе праходзіць службу на пасадзе намесніка начальніка змены аддзялення пагранічнага кантролю «Урбаны».
Камандаванне Полацкага пагранатрада жадае маладым афіцэрам лёгкай службы і хутчэйшага станаўлення на пасадзе.