На сумесным пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта 9 красавіка 2019 года падведзены вынікі выканання пратакола даручэнняў, дадзеных падчас правядзення Дня Стайскага сельсавета. З справаздачай аб праведзенай рабоце выступіў Залатуха Анатоль Леанідавіч – старшыня Стайскага сельскага выканаўчага камітэта.
У цэнтры ўвагі былі пытанні выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў, жыццезабеспячэння насельніцтва, добраўпарадкавання населеных пунктаў, эфектыўнасці ўзаемадзеяння раённых службаў у вырашэнні узнікаючых пытанняў.
Таксама на пасяджэнні падведзены вынікі правядзення сходаў і сустрэч на тэрыторыі Бароўскага сельсавета, абмеркаваны пытанні і звароты грамадзян, якія паступілі падчас іх правядзення кіраўніцтвам райвыканкама, дэпутацкім корпусам рэгіёна. Адпаведным службам дадзены даручэнні па іх выкананні.