Адна з прычын гібелі людзей на дарогах — наезды на пешаходаў, у тым ліку — не абазначаных святлоадбівальнымі элементамі.

Адна з прычын гібелі людзей на дарогах — наезды на пешаходаў, у тым ліку — не абазначаных святлоадбівальнымі элементамі.

У сувязі з гэтым з 14 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў "Любі жыццё - жыві па правілах!".

Напамінаем, што менавіта святлоадбівальныя элементы дапамагаюць кіроўцам убачыць пешаходаў і веласіпедыстаў у цемры.
Важна правільна замацаваць флікеры – яны павінны быць добра бачныя кіроўцам, а не схаваны за торбай або складкамі адзення.
Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе і гужавым транспартным сродку спераду павінен быць уключаны ліхтар, які выпраменьвае белае святло, ззаду – ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло. Акрамя таго, веласіпедыстам пры руху па-за населеным пунктам неабходна надзяваць камізэлькі павышанай бачнасці.

У сваю чаргу кіроўцы павінны праяўляць павышаную ўвагу пры праездзе пешаходных пераходаў і руху па трасах паблізу населеных пунктаў.