Вуліцу Гагарына ў Віцебску плануюць рэканструяваць за год, але трамваі пасля правядзення работ на яе не вернуцца, паведаміў журналістам намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус.
Вуліцу Гагарына ў Віцебску плануюць рэканструяваць за год, але трамваі пасля правядзення работ на яе не вернуцца, паведаміў журналістам намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус.
Прыводзіць у парадак вул. Гагарына пачыналі ў 2005 годзе. Праз два гады дзве чаргі абноўленай вуліцы ўвялі ў эксплуатацыю, але частка дарогі засталася ў ранейшым выглядзе. Працягласць вуліцы складае 5 км, засталося прывесці ў парадак 3 км. "Цалкам закрыць рух на вул. Гагарына немагчыма, хоць гэта было б прасцей для будаўнікоў. У будучыні тут будзе шэсць палос для руху, але трамваі на яе ўжо не вернуцца. З двух бакоў з'явяцца дарожкі для пешаходаў і веласіпедыстаў. Будаўнікі маюць намер упісацца ў габарыты вуліцы, каб не давялося нічога зносіць", - адзначыў Уладзімір Белавус.
Па словах намесніка старшыні аблвыканкама, грошай на ўсе работы сёння яшчэ недастаткова (ёсць каля Br24 млн, астатнія сродкі будуць шукаць з бюджэту ў бягучым і наступным гадах).
Сёння на вул. Гагарына спынілі трамвайны рух, рабочыя дэмантуюць рэйкі, кантактныя сеткі, рыхтуюць пляцоўку для маючых адбыцца работ. На гэты час увялі дадатковыя маршруты аўтобусаў і тралейбусаў.
Нядаўна ў Віцебску завяршылі рэканструкцыю пуцеправода "Полацкі", якая абышлася танней, чым планавалася. У выніку ўдалося зэканоміць парадку Br24 млн. Астатнія грошы вырашана накіраваць на прывядзенне ў парадак вул. Гагарына. Папярэдні кошт рэканструкцыі складзе Br39 млн.