Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін пазітыўна ацэньвае дзейнасць інтэграцыйных структур у Віцебскай вобласці. У інтэрв'ю ВА «Беларусь сёння» ён заявіў, што створаныя структуры – гэта аб'яднанні поўнага цыклу вытворчасці – ад поля да спажыўца, што дазволіць ім працаваць скаардынавана і прыбраць лішніх пасярэднікаў.

– Ад гэтага павышаецца кіравальнасць і эфектыўнасць, а на выхадзе атрымліваецца якасны і канкурэнтны па цане прадукт. Вядома, яшчэ рана гаварыць аб устойлівай вытворча-фінансавай дзейнасці гэтых структур. Пра гэта можна будзе дакладна сказаць у наступным годзе. Тым не менш станоўчыя вынікі ўжо ёсць. У прыватнасці, тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі Віцебскай вобласці за студзень – кастрычнік 2020 года забяспечаны на ўзроўні 105,4 працэнта, на 11,5 працэнта павялічылася вытворчасць прадукцыі раслінаводства, на 0,7 працэнта – жывёлагадоўлі.
Пры гэтым, па яго словах, выручка ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі за 9 месяцаў года павялічылася да адпаведнага перыяду 2019 года на 13,6 працэнта, атрымана амаль 16 мільёнаў рублёў прыбытку, рэнтабельнасць продажаў склала 1,2 працэнта.
– Фінансавыя абавязацельствы скараціліся да пачатку года на 272 мільёны рублёў. Разлічваем, што і далей гэтыя структуры будуць эфектыўна развівацца, і не выключаем, што карысны вопыт таксама будзе выкарыстаны і ў іншых рэгіёнах краіны.