У адзіны дзень інфармавання ва ўстанове адукацыі прыняла ўдзел інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні Лепельскага райвыканкама Веранікай Хомбак.

Алена Барадзейка, загадчык сектара культуры Лепельскага райвыканкама, нагадала гістарычныя падзеі, звязаныя з уз'яднаннем Беларусі.

Старшы інспектар па дазвольнай працы Лепельскага РАУС Яўгенія Свідзінская інфармавала аб парадку правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал», накіраванага на процідзеянне незаконнаму абароту зброі.

Алена Петрава, намеснік галоўнага ўрача Лепельскай ЦРБ, заклікала прысутных праходзіць планавую дыспансерызацыю і клапаціцца пра сваё здароўе.