Асноўны прыярытэт у працы МНС – фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі.

Асноўны прыярытэт у працы МНС – фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі. Сацыяльная рэклама, акцыі ва ўстановах адукацыі, гандлёвых цэнтрах, стварэнне іміджавых аб'ектаў, прыпыначных пунктаў – ратавальнікі выкарыстоўваюць крэатыўныя спосабы і нестандартныя падыходы ў гэтай працы. Размяшчэнне інфармацыі на розных таварах народнага спажывання – яшчэ адзін крок у гэтым напрамку, бо гэта адзін з метадаў данясення важнай і актуальнай інфармацыі да шырокага кола насельніцтва.

Улічваючы гэты факт, па ініцыятыве Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на ўпакоўках для піцы прыдарожнага комплексу 1555км прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «АВЕРС-ЛЕПЕЛЬ» была размешчана прафілактычная інфармацыя супрацьпажарнай накіраванасці «5 крокаў твайго выратавання», у якой пакрокава апісаны алгарытм дзеянняў у выпадку пажару:

Асноўная мэта дадзенай рэкламы – прыцягненне ўвагі грамадзян да пытанняў бяспекі, нагадванне таго, як паводзіць сябе ў выпадку пажару.

– Напэўна, у сучасным свеце няма такіх дарослых, якіх бы не трывожыла пытанне ўласнай бяспекі і бяспекі сваіх дзяцей, – пракаментаваў прадстаўнік прыдарожнага комплексу. – І мы з задавальненнем падтрымалі ініцыятыву ратавальнікаў Лепельскага раёна па ўпрыгожванні нашай прадукцыі сацыяльнай рэкламай МНС. 

Работнікі выратавальнага ведамства упэўнены, што маляўнічыя налепкі прымусяць несвядома звярнуць увагу пакупніка на незвычайную ўпакоўку, тым самым спыніўшы сваю ўвагу на пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.