Рэклама на таварах народнага спажывання стала дастаткова распаўсюджаным метадам данясення важнай і актуальнай інфармацыі да шырокага кола насельніцтва.

Рэклама на таварах народнага спажывання стала дастаткова распраўсюджаным метадам данясення важнай і актуальнай інфармацыі да шырокага кола насельніцтва. Улічваючы гэты факт, па ініцыятыве Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на кандытарскіх вырабах прадукцыі кулінарнага камбіната Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства была размешчана прафілактычная інфармацыя супрацьпажарнай накіраванасці «5 крокаў твайго выратавання», у якой пакрокава апісаны алгарытм дзеянняў у выпадку пажару:

1 крок. Тэлефануй «101»;

2 крок. Паспрабуй патушыць самастойна;

3 крок. Выведзі дзяцей і пажылых людзей;

4 крок. Шчыльна зачыні вокны і дзверы;

5 крок. Пакинь памяшканне поўзкам, дыхай праз мокрую тканіну.

Асноўная мэта дадзенай рэкламы – прыцягненне ўвагі грамадзян да пытанняў бяспекі, напамін таго, як паводзіць сябе ў выпадку пажару.

Работнікі МНС упэўнены, што маляўнічыя наклейкі прымусяць нявольна звярнуць увагу пакупніка на незвычайную ўпакоўку, тым самым спыніўшы сваю ўвагу на пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.