На першым этапе рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» інспектар прапаганды Таццяна Уладзіміраўна Фёдаравіч сумесна з начальнікам Лепельскага РАНС Лоўцом Валянцінам Эдуардавічам наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання «Святліца» Лепельскага раёна.

У сваім выступленні работнікі МНС расказалі прысутным аб акцыі «Бяспечны Новы год!», якая стартавала, давялі статыстыку пажараў і гібелі ад іх людзей у Лепельскім раёне. Асаблівую ўвагу надалі захаванню мер пажарнай бяспекі ў перыяд святкавання калядных і навагодніх святаў, выкарыстанню піратэхнічных вырабаў, адказнаму стаўленню да электраабсталявання, правілам устаноўкі навагодняй елкі. Таксама нагадалі правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Работнікі МНС перасцераглі прысутных аб небяспецы выхаду на тонкі няўстойлівы лёд, прывялі прыклады гібелі людзей за бягучы год. Пасля прагляду навучальных відэафільмаў «Піратэхніка», «Правілы паводзін на лёдзе», «Бяспечны Новы год!» пастаяльцы аддзялення ахвотна прымалі ўдзел у конкурсе «Навагоднія песні-перавёртышы». Таксама сумесна быў разабраны алгарытм дзеянняў пры пажары і правілы выкліку ратавальнікаў. Актыўным удзельнікам мерапрыемства ўручаны памяткі. У канцы сустрэчы калектыў ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна» выступіў з творчымі нумарамі, а работнікі МНС пажадалі ўсім моцнага здароўя і захавання правілаў бяспекі.