15 верасня бягучага года ў в. Камень Лепельскага раёна адбыўся сельскі сход грамадзян. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Юрчанка Аляксандр Уладзіміравіч, начальнік Лепельскага райаддзела па НС Ловец Валянцін Эдуардавіч і старшыня Каменскага сельскага Савета Сініцын Мікалай Мікалаевіч.

Пачалося мерапрыемства выступленнем прадстаўніка абласнога ўпраўлення МНС. Аляксандр Уладзіміравіч прывёў статыстыку па пажарах, што адбыліся ў вобласці і рэспубліцы, распавёў аб асноўных прычынах НС і гібелі людзей ад іх, растлумачыў правілы і патрабаванні пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць, каб пазбегнуць трагічных наступстваў. Ён заклікаў дарослых не пакідаць дзяцей без нагляду і мінімізаваць магчымыя рызыкі, якія ўяўляюць пагрозу для жыцця і здароўя дзяцей, агучыў актуальную інфармацыю аб правілах паводзін у розных экстрэмальных сітуацыях, прывёў прыклады станоўчых спрацовак аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і рэкамендаваў абсталяваць домаўладанні дадзенымі прыборамі.

Начальнік Лепельскага райаддзела па НС распавёў аб пажарах і НС, што адбыліся ў раёне і на тэрыторыі Каменскага сельскага Савета, у прыватнасці, заклікаў усіх грамадзян быць пільнымі ў пытаннях забеспячэння ўласнай бяспекі. У завяршэнні мерапрыемства Ловец В.Э. нагадаў прысутным правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, а затым быў прадэманстраваны відэафільм «Цана імгнення».