У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» лепельскія ратавальнікі праводзяць мерапрыемствы і практычныя адпрацоўкі дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару ва ўстановах адукацыі горада і раёна.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» лепельскія ратавальнікі праводзяць мерапрыемствы і практычныя адпрацоўкі дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару ва ўстановах адукацыі горада і раёна.

Прадстаўнікі МНС, на сустрэчы, закранулі пытанне ўзнікнення надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару расказалі дзецям, як дзейнічаць па сігнале «Усім увага!» і ўспомнілі алгарытм паводзінаў пры пажары ў людных месцах.

Работнікі МНС, сумесна з дзецьмі, вывелі формулу бяспекі, у незвычайным і цікавым фармаце разгледзелі асноўныя прычыны пажараў і надзвычайных сітуацый, паўтарылі правілы паводзінаў на лёдзе. Юныя «геніі бяспекі» знайшлі выйсце з незвычайных абставінаў, а таксама без цяжкасцей справіліся з іншымі заданнямі ад работнікаў МНС.

У рамках мерапрыемства ўдалося абмеркаваць і карысць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і ўспомніць нумары выкліку службы выратавання. Дзеці прадумалі, якія прадметы, наяўныя пад рукой кожны дзень, могуць спатрэбіцца для тушэння ўзнікшага ўзгарання, а таксама абмеркавалі, чым яны небяспечныя.

Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікала мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: дапамога побач!», якое хацеў усталяваць сабе на мабільную прыладу кожны навучэнец.

У завяршэнні мерапрыемства дзеці атрымалі ў падарунак наглядна выяўленчую прадукцыю, якая будзе нагадваць дзецям пра бяспеку, а таксама ўсе атрыманыя веды замацавалі на практыцы, адпрацаваўшы дзеянні пры эвакуацыі з установы адукацыі.

МНС заклікае: паважаныя бацькі! Пазайміцеся сваімі дзецьмі – паспрабуйце арганізаваць іх вольны час, асабліва, у канікулярны перыяд. Вучыце іх правілам бяспечных паводзінаў, знайдзіце некалькі хвілін для таго, каб вывучыць