На Лепельшчыне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню». Сённяшнімі яе ўдзельнікамі сталі вучні з прышкольнага лагера Паўсвіжскай базавай школы Лепельскага раёна.

На Лепельшчыне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню». Сённяшнімі яе ўдзельнікамі сталі вучні з прышкольнага лагера Паўсвіжскай базавай школы Лепельскага раёна.

Каб яшчэ раз нагадаць дзецям асноўныя моманты бяспекі у перыяд летніх вакацый, ратавальнікі падзяліліся ведамі і карыснай інфармацыяй аб тым, як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі, на вадаёмах, куды паведамляць аб надзвычайным здарэнні, і што рабіць, каб такіх сітуацый было як мага менш. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў розных гульнях, актыўна ўступалі ў дыялог і дзяліліся з ратавальнікамі сваімі ведамі па АБЖ, назапашанымі за навучальны год.

У завяршэнні мерапрыемства дзеці атрымалі ў падарунак наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая будзе нагадваць ім аб бяспецы, а таксама замацавалі ўсе атрыманыя веды праглядам займальных мультфільмаў «Чароўная кніга».

Паважаныя бацькі! Вакацыі – выдатны час для адпачынку, пазітыўных эмоцый, яркіх уражанняў. Але гэта і самы траўманебяспечны перыяд для дзяцей. Таму зрабіце ўсё, каб уберагчы свайго дзіцяці ад непрыемнасцей. Займаючыся гаспадарчымі справамі, не забывайце, што дзіця не павінна быць пакінута само сабе – вы павінны ведаць, дзе яно і з кім гуляе. Калі гаворка ідзе аб маленькіх дзецях, тут парада адна – не пакідайце іх без нагляду нават на некалькі хвілін.