Рабіць жыццё лепш
— Прэзідэнт паставіў задачу не пазней сакавіка 2023 года прыняць закон «Аб Усебеларускім народным сходзе». У бліжэйшы час неабходна вызначыць парадак фарміравання і дзейнасці новага органа ўлады, які будзе прымаць важныя рашэнні. Уладзімір Уладзіміравіч, як «Белая Русь» прымае ў гэтым удзел?— У канцы кастрычніка Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» актыўна ўключылася ў абмеркаванне законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе. Дыялогавыя пляцоўкі і сустрэчы ў працоўных калектывах па абмеркаванні праекта закона былі арганізаваны ўсімі 26 арганізацыйнымі структурамі Віцебскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». Актыўна ўдзельнічалі старшыні раённых і першасных арганізацый, дэпутаты ўсіх узроўняў, актывісты РГА «Белая Русь». Галоўнае, што хвалявала людзей, як зрабіць так, каб ва Усебеларускі народны сход трапілі прадстаўнікі кожнай мясцовасці і прафесіі, розных сацыяльных груп, узростаў, адукацыйнага ўзроўню. Вось тады УНС стане сапраўды органам усенароднай дэмакратыі, і ўсе разам мы зможам зрабіць наша жыццё лепш.
За 15 гадоў «Белая Русь» праявіла сябе ўжо і ў сацыяльных праектах, і ў грамадска-палітычнай рабоце. Таму, мне здаецца, абсалютна правільна, што і гэтая частка нашага грамадства будзе прадстаўлена ў новым вышэйшым органе народаўладдзя.
— Каго на Віцебшчыне аб'яднала «Белая Русь» і чым займаецца абласная арганізацыя?
— У нас амаль 20 тысяч чалавек. Усіх іх аб'ядноўвае адзіная сістэма каштоўнасцей, пачуццё патрыятызму, актыўная грамадзянская пазіцыя, ініцыятыўнасць і імкненне быць карыснымі грамадству і дзяржаве.
Жыве наша арганізацыя толькі за кошт членскіх узносаў. І дзякуючы гэтаму ёсць магчымасць рэалізаваць сацыяльныя праекты. Мы дапамагаем тэрытарыяльным цэнтрам, прытулкам, школам, асобным грамадзянам. Штодня няхай нейкія і невялікія добрыя справы члены «Белай Русі» твораць па ўсёй вобласці.
Сёння ў большай ступені мы займаемся сацыяльнымі праектамі, хоць калі праходзяць нейкія вялікія грамадска-масавыя мерапрыемствы, «Белая Русь» ззаймае галоўнае месца ў многіх працэсах. Дастаткова ўспомніць апошнія выбары Прэзідэнта. Ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за Кіраўніка дзяржавы ў вобласці ўзначальваў намеснік старшыні абласной арганізацыі. Нашы прадстаўнікі былі назіральнікамі або членамі камісій на ўсіх участках. Падчас такіх мерапрыемстваў працуе наша грамадская прыёмная, дзе праходзяць сустрэчы з насельніцтвам. Запрашаем туды кіраўнікоў, якія могуць адказаць на хвалюючыя пытанні, вядомых людзей вобласці, якім ёсць што сказаць суграмадзянам.
Паступова з грамадскай арганізацыі мы перарастаем у грамадска-палітычную. Гэты крен адчуваецца. Хоць, падкрэслю: займаючыся пытаннямі палітычнага ўладкавання нашай краіны, мы не збіраемся адмаўляцца ад сацыяльных праектаў, якія рэалізуе РГА «Белая Русь» або ў якіх удзельнічаем. Напрыклад, у рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», што праходзіць пад патранатам Прэзідэнта нашай краіны.
Стрэсу будзе менш
— Вы ўжо адзначылі, што «Белая Русь» ва ўсіх важных дзяржаўных кампаніях грае адну з першых скрыпак. Цяпер аб'яднанне падключаецца да таго, каб данесці да ўсіх новыя правілы паступлення ў ВНУ. Як педагог, гісторык, кіраўнік што вы думаеце з гэтага нагоды?— Я не толькі педагог, гісторык і кіраўнік. Я яшчэ і бацька. Калі дзіця паступае ў ВНУ, нервуюць усе — і дзеці, і бацькі. Калі паступаў старэйшы сын, мы перажывалі ўсёй сям'ёй. Малодшаму пакуль толькі 10 гадоў, пра паступленне думаць рана.
З 2023 года выпускныя экзамены ў школах для адзінаццацікласнікаў трансфармуюцца ў цэнтралізаваны экзамен. Думаю, самае галоўнае, што гэта дасць, — менш стрэсу і для дзяцей, і для іх бацькоў. Таму што бывае, што цудоўныя разумныя дзеці губляюцца, калі трапляюць у нязвыклую абстаноўку, ды яшчэ калі ў чужы горад. Кажуць жа, што дома і сцены дапамагаюць. У звыклай абстаноўцы дзіця не будзе нервавацца і зможа цалкам раскрыць свой патэнцыял. Новыя правілы даюць магчымасць дзецям для спакойнага паступлення.
Прызванне дапамагаць
— Некалькі слоў пра вашу працу ў якасці старшыні абласнога Савета дэпутатаў. Як верстаецца бюджэт вобласці на наступны год, на чым робіце акцэнты?— Па праекце бюджэту Віцебскай вобласці на 2023 год з улікам змен бюджэтнага і падатковага заканадаўства аб'ём даходаў вызначаны парадку 3,9 мільярда рублёў, гэта амаль на 13 працэнтаў больш, чым у гэтым годзе. Бюджэт захоўвае сацыяльную накіраванасць. На гэтыя мэты ў наступным годзе прадугледжаны
матрона амаль 2,5 мільярда рублёў.
Каб будаваць новыя школы, бальніцы, спартыўныя аб'екты, павінна працаваць вытворчасць, таму не трэба забываць і пра яе падтрымку. На развіццё эканомікі плануецца накіраваць амаль 320 мільёнаў рублёў.
Як і ў папярэднія гады, выдаткі капітальнага характару абмежаваныя. Але ўпершыню ў бюджэце вобласці прадугледжаны сродкі на фінансаванне выдаткаў, звязаных з рэалізацыяй грамадзянскіх ініцыятыў па паляпшэнні якасці жыцця насельніцтва. Мы прытрымліваемся прыярытэтаў дзейнасці народных абраннікаў, якія вызначыў Кіраўнік дзяржавы: «Дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, прыняць зацікаўлены ўдзел у яго няпростых жыццёвых абставінах, выручыць, падтрымаць — у гэтым найвышэйшае прызванне дэпутата».
Крыніца: vitebsk-region.gov.by