Праблема экстрэмізму існуе ў многіх краінах. Сёння асаблівую трывогу выклікае пастаянны рост злачынстваў, звязаных з гвалтам на глебе расавай, рэлігійнай, а таксама нацыянальнай нецярпімасці.

Процідзеянне экстрэмізму – адна з галоўных задач любой дзяржавы. Гэта залог яе бяспекі.

Экстрэмізм – гэта прыхільнасць у ідэалогіі і палітыцы да крайніх пазіцый у поглядах і выбар такіх жа сродкаў для дасягнення пэўных мэтаў. У перакладзе паняцце экстрэмізму азначае «крытычны», «гранічны». Праявы экстрэмізму выступаюць супраць існуючых супольнасцей, структур і інстытутаў, спрабуючы парушыць іх стабільнасць, ліквідаваць іх, прычым пераважна сілавымі спосабамі.

Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь экстрэмізм (экстрэмісцкая дзейнасць) – дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, альбо палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных і іншых арганізацый (у тым ліку міжнародных) і іх прадстаўніцтваў, фарміраванняў і індывідуальных прадпрымальнікаў па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку шляхам:

 - гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;

- захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;