Наведваючы набажэнствы, кожны прыхаджанін павінен выконваць правілы пажарнай бяспекі:
- вывучыце планіроўку малітоўнай залы і ў цэлым будынка царквы, каб ведаць шляхі эвакуацыі;
- будзьце асцярожныя пры запальванні свечак з падсвечнікаў, закочвайце рукавы адзення;
- пад свечкай трымайце кавалак паперы або насоўку, каб гарачы воск не трапіў на скуру, і вы інстынктыўна не здрыганулі рукой і не ўпусцілі палаючую свечку на адзенне;
- падвязвацьце моцна хусткі і прыбірайце валасы, памяншаючы рызыку траплення на іх агню свечкі пры нахіле галавы;
- старайцеся выконваць бяспечную адлегласць ад іншых прыхаджан;
- у выпадку загарання адзення хутка скіньце яго, паспрабуйце патушыць вогнетушыцелем або накрыйце шчыльным матэрыялам;
- у выпадку спрацоўвання пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння аб пажары не панікуйце, пакідайце малітоўную залу спешна, але, не ствараючы панікі і цісканіны.
Калі вы запальваеце свечкі дома, то тут варта памятаць наступныя правілы:
-палаючыя свечкі павінны быць устаноўлены на негаручыя падстаўкі або падсвечнікі на бяспечнай адлегласці ад лёгкаўзгаральных прадметаў;
- свечкі павінны знаходзіцца ў недаступных для дзяцей месцах;
-ні ў якім выпадку не пакідайце палаючыя свечкі без нагляду.
Наведваючы могілкі, памятайце:
- прыбраны смецце не спальвайце, а выкідвайце ў спецыяльныя кантэйнеры;
- не кідайце палаючыя запалкі і недакуркі;
- не пакідайце на месцах пахаванняў палаючыя свечкі;
- свечкі, устаноўленыя па-за спецыяльнымі свяцільнікамі (лямпадамі), павінны быць размешчаны на бяспечнай адлегласці ад лёгкаўзгаральных прадметаў (вянкаў, стужак, кветак).
У выпадку ўзнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумары 101 або 112.