Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконныя выраб, набыццё, захоўванне або збыт прылад здабычы рыбы і іншых водных жывёл - прадугледжана адказнасць па артыкуле 16.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Згодна з названым артыкулам незаконныя выраб, набыццё, захоўванне або збыт прылад здабычы рыбы і іншых водных жывёл, прынцыпы якіх заснаваны на выкарыстанні электрамагнітнага поля, гуку і іншых фізічных эфектаў, якія ўздзейнічаюць на іх, а таксама незаконныя збыт або захоўванне сеткаматэрыялаў, рыбалоўных сетак, іншых прылад з сеткаматэрыялаў – цягнуць накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, на індывідуальнага прадпрымальніка – да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Асоба, якая добраахвотна здала прадметы, указаныя ў гэтым артыкуле, вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці за дзеянні, прадугледжаныя гэтым артыкулам.
За дадатковай інфармацыяй па пытаннях аховы жывёльнага і расліннага свету, або аб фактах браканьерства звартацца ў Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: вул. Салаўёва д.4 тэл. +375 29 291-42-55 або па тэлефоне гарачай лініі Дзяржінспекцыі 8-033-333-60-00 або 8-017-390-00-00 (кругласутачна).