Экстрэмізм – дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, альбо палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных і іншых арганізацый у тым ліку замежных або міжнародных арганізацый ці іх прадстаўніцтваў, фарміраванняў і індывідуальных прадпрымальнікаў па планаванні, падрыхтоўцы, арганізацыі і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку шляхам:

 - гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;

- захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;

- стварэння экстрэмісцкага фарміравання і ўдзелу ў ім, садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці, праходжання навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў такой дзейнасці;

- распаўсюджванне ў гэтых мэтах загадзя ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, ваенным або міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь;

- абразы ў гэтых мэтах прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання;

- ажыццяўленне тэрарыстычнай дзейнасці, масавых беспарадкаў і г.д.

Мерамі процідзеяння экстрэмізму з'яўляюцца:

- вынясенне афіцыйнага папярэджання;

- вынясенне прадпісання аб устараненні выяўленых парушэнняў, прыпыненне дзейнасці арганізацыі, прадстаўніцтва замежнай або міжнароднай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка;

- прызнанне арганізацыі, зарэгістраванай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, экстрэмісцкай, забарона яе дзейнасці і ліквідацыя;

- прызнанне дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка экстрэмісцкай і яе спыненне, і іншыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам.

 Акрамя таго, праявы экстрэмізму і здзяйсненне злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці цягнуць адміністрацыйную і крымінальную адказнасць.

Варта адзначыць, экстрэмізм - надзвычай небяспечная з'ява ў жыцці любога грамадства і барацьба з экстрэмізмам, як і з іншымі сацыяльна небяспечнымі падзеямі, не можа ажыццяўляцца толькі дзяржавай. Да дадзенай праблеме і яе вырашэнню павінны быць звернуты ўвага і дзеянні грамадзян.

Памочнік пракурора

Лепельскага раёна                ???? Лукуціна