Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 30 студзеня 2020 г. № 45 «Аб мерах па выкананні заданняў на 2020 год па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў»
Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 30 студзеня 2020 г. № 45 «Аб мерах па выкананні заданняў на 2020 год па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў» Лепельскаму раёну даведзена заданне па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў 8766 кв. метраў, у тым ліку па ўводзе індывідуальных жылых дамоў 6500 кв. метраў.
За студзень - сакавік 2019 года за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 700 кв.м. жылля, што складае 10,9 % ад устаноўленага гадавога задання.
У межах рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. №8 "Аб прыярытэтным накірунку развіцця будаўнічай галіны" на тэрыторыі города Лепеля актыўна вядзецца будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў.
У лютым 2020 года пачата будаўніцтва аб'екта «40-кватэрны жылы дом па вул. М.Горкага, у г. Лепелі». Ужо ў кастрычніку бягучага года ў дадзеным жылым доме свае жыллёвыя ўмовы палепшаць 38 шматдзетных сем'яў.
У жніўні 2020 года плануецца пачаць будаўніцтва аб'екта «60-кватэрны жылы дом па вул. Школьная у г. Лепелі». Жыллёвыя памяшканні будуць прадастаўлены грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
На сённяшні дзень для рэалізацыі правоў іншых катэгорый грамадзян Лепельскім раённым выканаўчым камітэтам вывучаецца попыт грамадзян на будаўніцтва кватэр у шматкватэрных жылых дамах у энергаэфектыўным выкананні, за ўласныя сродкі ў горадзе Лепелі, па наступных аб'ектах:
- «Шматкватэрны жылы дом па вул. Валадарскага ў г. Лепелі»;
-«Шматкватэрны жылы дом па вул. Інтэрнацыянальная ў г. Лепелі».
Акрамя аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва ў 2020 годзе будуць працягнуты работы па будаўніцтве 2-га пускавога комплексу па аб'екце «Цэнтр працоўнай і сацыяльна-бытавой рэабілітацыі інвалідаў у г. Лепель вул. Лабанка д, 30». У межах дадзенага аб'екта запланавана будаўніцтва садовадніцкай і кулінарнай майстэрняў.
Распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя па аб'екце будаўніцтва «Цэнтр сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі, навучання, пражывання інвалідаў і часовага прытулку ў г. Лепелі па вуліцы Лабанка, 17».
У межах рэалізацыі інвестыцыйнага
дамовары ў ліпені 2020 года плануецца завяршыць будаўніцтва гандлёвага аб'екта плошчай каля 400 квадратных метраў, у тым ліку з гандлёвай плошчай больш за 200 квадратных метраў па вуліцы Вайсковага ў горадзе Лепелі. Інвестарам выступае ТАА «Санта Рытэйл». Прадстаўнікі гандлёвай сеткі пазіцыянуюць будучы магазін як гандлёвую кропку з універсальным асартыментам харчовых тавараў высокай якасці і па даступных цэнах.
У межах выканання мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля на 2016 – 2020 гады» на 2020 год запланавана распрацоўка праектнай дакументацыі па жылых дамах, якая прадугледжвае пераважнае будаўніцтва жылля з выкарыстаннем эклектычнай энергіі для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы ў новым раёне шматкватэрнай жылой забудовы ў раёне Сярэва-Заходні (вуліца Віцебская - Гаспітальная) у горадзе Лепелі.
На 2020 год запланавана пачатак работ па аб'екце будаўніцтва «Рэканструкцыя будынка маторнага цэха пад вытворчасць матэрыялаў медыцынскага прызначэння з кансультатыўным афтальмалагічным кабінетам» размешчаным па адрасе: г. Лепель, вуліца Партызанская. 11А – заказчык ПУП «БелХімос».
ТАА «ЛОДЭ» плануе ў 2020 годзе пачаць будаўніцтва аб'екта «SPA-комплекс з гатэльнымі нумарамі» па адрасе: Віцебская обл., Лепельскі раён, на зямельным участку з кадастравым нумарам 222700000001000702.
Праектам прадугледжана будаўніцтва трохпавярховага будынка агульнай плошчай 3,6 тыс.м2. У якім плануецца на 1 паверсе размясціць басейн, лячэбныя ванны, сталовую; на 2 паверсе – кабінеты медыцынскага абслугоўвання (тэрапія, дыягностыка, стаматалогія, працэдурныя кабінеты); на 3 паверсе нумары для адпачынку (60-80 чалавек). Для абслугоўвання лячэбнага корпуса будзе прыцягнуты дадатковы абслугоўваючы персанал у колькасці 50-60 чалавек. Дадзеным праектам плануецца прадаставіць шырокі спектр паслуг у галіне індустрыі аздараўлення і прыгажосці, які дазволіць адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, здабыць гармонію з сабой і новую жыццёвую энергію.
Будуць працягнуты работы па будаўніцтве дамоў рыбалова ў в. Несіна Лепельскага раёна заказчык – заказчык ТАА «Аўтапрамсервіс». У межах прадастаўленага зямельнага ўчастка будзе пабудавана яшчэ 4 домікі рыбалова агульнай плошчай больш за 1000 кв. метраў .