У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 23 сакавіка 2022 г. № 61р, у арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Лепельскага раёна з 18 па 24 красавіка 2022 г. праводзіцца мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму».
У мэтах забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, выключэння выпадкаў вытворчага траўматызму неабходна забяспечыць:
- правядзенне мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму»;
- бяспеку работнікаў на працоўных месцах;
- адпаведнасць абсталявання і працэсаў вытворчасці патрабаванням па ахове працы;
- работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі, ачышчальнымі і абясшкоджваючымі сродкамі;
- навучанне бяспечным метадам і прыёмам выканання работ, правядзенне інструктажу, стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы;
- арганізацыю кантролю за станам умоў працы на працоўных месцах, а таксама за правільнасцю прымянення сродкаў індывідуальнай абароны;
- выкананне працоўнай і вытворчай дысцыпліны работнікамі, у тым ліку выключэнне выпадкаў распіцця спіртных напояў на працоўных месцах;
- правядзенне выніковых нарад (збораў) з удзелам усіх зацікаўленых і прааналізаваць эфектыўнасць мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму» па прадухіленні вытворчага траўматызму ў арганізацыі.
У мэтах якаснага правядзення мерапрыемстваў асноўныя намаганні неабходна засяродзіць на максімальным інфармаванні работнікаў арганізацыі (сайт, інфармацыйныя лісткі, наглядная агітацыя і г. д.).
У арганізацыі (структурных падраздзяленнях) неабходна:
- актывізаваць работу па стварэнні і распаўсюджванні сацыяльнай рэкламы, накіраванай на папулярызацыю здаровых і бяспечных умоў працы (аформіць куткі па ахове працы, стэнды, памяткі і іншае);
- правесці мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку вытворчага траўматызму і прафесійнай захворваемасці ў працоўных калектывах (семінары, круглыя сталы, заняткі, гутаркі і іншае);
- арганізаваць праверку стану ўмоў і аховы працы на працоўных месцах (участках, цэхах);
- правесці нарады з удзелам намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, галоўных спецыялістаў, прадстаўнікоў службаў аховы працы, прафсаюза (грамадскіх інспектараў), на якіх прааналізаваць стан аховы працы, разгледзець меўшыя месца