Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей – прадпрыемства) на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15.11.2021 №647/11 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. №924/16», з мэтай арганізацыі работы па выкананні даручэнняў Міністэрства па падатках і зборах ад 22.07.2022 №8-2-11/01686 праводзіць інфармацыйна-тлумачальную работу

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей – прадпрыемства) на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15.11.2021 №647/11 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. №924/16», з мэтай арганізацыі работы па выкананні даручэнняў Міністэрства па падатках і зборах ад 22.07.2022 №8-2-11/01686 праводзіць інфармацыйна-тлумачальную работу сярод суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль харчовымі таварамі, у тым ліку сельскагаспадарчай прадукцыяй, на кірмашах, гандлёвых месцах на рынках па падключэнні касавага абсталявання да сістэмы кантролю касавага абсталявання.

Для забеспячэння прыёму наяўных грашовых сродкаў суб'екту гаспадарання можна выкарыстоўваць праграмныя касы або касавыя сумуючыя апараты.

Тэрмін наступлення абавязку па выкарыстанні касавага абсталявання для суб'ектаў гаспадарання, пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага Банка № 304/12 ад 14.05.2022 быў перанесены з 18.05.2022 да 31.12.2022. Дадзены тэрмін з'яўляецца дастатковым для выканання абавязацельстваў па выкарыстанні касавага абсталявання. Далейшае падаўжэнне тэрміну падключэння касавага абсталявання да СККО не прадугледжваецца.

Суб'ектам гаспадарання настойліва рэкамендуецца работы па падключэнні касавага абсталявання да СККО пачынаць загадзя, не чакаючы наступлення ўказанага тэрміну. У выпадку звароту ў снежні 2022 года усіх суб'ектаў гаспадарання, абавязаных выкарыстоўваць касавае абсталяванне з 01.01.2023, для падключэння касавага абсталявання да СККО прадпрыемства не зможа забяспечыць выкананне ўсіх заявак па падключэнні касавага абсталявання, тэрмін падключэння будзе ўстаноўлены

прадпрыемствам зыходзячы з чарговасці паступлення заявак з улікам загружанасці.

Звяртаем увагу, што на суб'ектаў гаспадарання, якія да 18 мая 2022 г. набылі і ўжо выкарыстоўваюць касавае абсталяванне са сродкам кантролю падатковых органаў або праграмную касу пры рэалізацыі харчовых тавараў на кірмашах, гандлёвых месцах, не маюць права ажыццяўляць прыём наяўных грашовых сродкаў без прымянення касавага абсталявання (пункт 41 Палажэння, зацверджанага пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 6 ліпеня 2011 г. №924/16).

Уся неабходная інфармацыя аб парадку падключэння касавага абсталявання да СККО размешчана на сайтах прадпрыемства https://info-center.by і https://skko.by.