Работа органаў пракуратуры па разглядзе прапаноў, заяў, скаргаў і іншых зваротаў – адзін з напрамкаў дзейнасці па ўмацаванні законнасці, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Работа органаў пракуратуры па разглядзе прапаноў, заяў, скаргаў і іншых зваротаў – адзін з напрамкаў дзейнасці па ўмацаванні законнасці, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Варта адзначыць, што асабісты прыём грамадзян у пракуратуры Лепельскага раёна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», згодна з графікам прыёму.

У першым паўгоддзі 2020 г. супрацоўнікамі пракуратуры на асабістым прыёме прынята 40 грамадзян, з іх асабіста пракурорам – 24.

Па месцы жыхарства і працы супрацоўнікамі пракуратуры прынята 6 грамадзян.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года колькасць зваротаў грамадзянамі асабіста значна паменшылася, што звязана з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Пры гэтым варта адзначыць павелічэнне колькасці паступіўшых пісьмовых зваротаў. У пракуратуру раёна ў першым паўгоддзі 2020 г. паступіла 2 электронныя звароты грамадзян.

У першым паўгоддзі 2020 г. у пракуратуры раёна вырашана 46 заяў і скаргаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія тычацца адміністрацыйнай адказнасці, жыллёвага заканадаўства і заканадаўства аб працы, воінскага абавязку, абароны правоў непаўналетніх.

Па пытаннях нагляду за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах - 12, у тым ліку 4 – па заявах аб прад'яўленні пракурорам іскаў (заяў) у інтарэсах фізічных асоб;

Колькасць вырашаных зваротаў грамадзян – 30.

З усіх вырашаных заяў задаволены і прызнаны абгрунтаванымі цалкам 14 зваротаў грамадзян, часткова задаволены – 4.

У першым паўгоддзі 2020 г. у пракуратуру раёна паступіла 18 зваротаў суб'ектаў гаспадарання, з іх вырашана – 16, 1 – пакінута без разгляду, 1 - накіравана ў іншыя органы па падведамасным.

Усе звароты юрыдычных асоб, разгледжаныя ў першым паўгоддзі, датычыліся падачы іскавых заяў у агульныя (12) і эканамічныя (4) суды. Пры гэтым па 2 зваротах было прынята рашэнне аб адмове ў задавальненні патрабаванняў у сувязі з іх неабгрунтаванасцю.

Усяго, па выніках разгляду зваротаў грамадзян у пракуратуры раёна ўнесена 12 актаў пракурорскага нагляду (першае паўгоддзе 2019 г. – 6).