12 жніўня каля 6 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб загаранні аўтамабіля па вуліцы Дэпоўскай у горадзе Лепелі.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэние з-пад капота ў салоне грузавога аўтамабіля.

Пацярпелых няма.

У выніку пажару ў аўтамабілі ГАЗ 3309, 2005 года выпуску часткова знішчаны салон, маторны адсек.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія – кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля.