19 лістапада а 01-46 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы П.Броўкі ў горадзе Лепелі.

19 лістапада а 01-46 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы П.Броўкі ў горадзе Лепелі.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне лазні, размешчанай на тэрыторыі прыватнага домаўладання.

У выніку пажару ў лазні пашкоджана стольнае перакрыцце, дах знішчаны.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія прычыны узнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеравальных агрэгатаў і прылад.

МНС заклікае ўласнікаў прыватных домаўладанняў, якія маюць на прысядзібных участках гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку лазні: не дапускаць эксплуатацыю прыбораў ацяплення з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі, забяспечыць іх рамонт і своечасовую ачыстку комінаў ад прадуктаў гарэння, каб убяспечыць сябе і сваю маёмасць.

Тэлефоны службы выратавання – 101 і 112.