04 лютага каля 6 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы Зарэчнай вёскі Окана Стайскага сельсавета.

04 лютага каля 6 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы Зарэчнай вёскі Окана Стайскага сельсавета.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне лазні.

У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, стольнае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.Разглядаемая версія прычыны узнікнення пажару - парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

МНС нагадвае: пазбегнуць пажару можна пры выкананні правіл пажарнай бяспекі. Не эксплуатуйце няспраўную або старую электраправодку. У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па нумары 101 або 112. Укажыце імя, прозвішча, адрас і прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паведаміце аб наяўнасці ў палаючым памяшканні людзей.