11 чэрвеня а 13-35 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Зялёнай у вёсцы Далікі Слабадскога сельсавета Лепельскага раёна.
11 чэрвеня а 13-35 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Зялёнай у вёсцы Далікі Слабадскога сельсавета Лепельскага раёна.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення назіралася адкрытае гарэнне дома, лазні, гаспадарчай пабудовы і аўтамабіля.
У выніку пажару знішчаны дом, гаспадарчая пабудова, пашкоджаны лазня і аўтамабіль.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
МНС нагадвае: найбольш распаўсюджанымі прычынамі пажарнай небяспекі электраправодкі з'яўляюцца перагрузкі і кароткія замыканні, і, як следства, узнікненне пажару. Адсюль і шэраг патрабаванняў: трэба правільна выбіраць від электраправодкі і спосаб яе пракладкі (гэта павінен даць спецыяліст-электрык); від электраправодкі і характарыстыкі выкарыстоўваных правадоў, кабеляў, труб павінны адпавядаць дапушчальным спосабам пракладкі па падтрымліваючых асновах і канструкцыях; таксама неабходна зрабіць правільны выбар электраабароны; сам мантаж электраправодкі павінен ажыццяўляцца спецыялістамі; у працэсе эксплуатацыі электрасетак нельга дапускаць іх перагрузкі.
Пажар - гэта не выпадковасць! Кожны павінен разумець пра гэта і ніколі не губляць пільнасць. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя, у выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па нумары 101 або 112. Укажыце імя, прозвішча, адрас і прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паведаміце аб наяўнасці у палаючым памяшканні людзей.