2 лістапада 2016 года а 03 гадзіне 32 хвіліны ў цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Велеўшчына, Лепельскага раёна. Па прыбыцці на месца здарэння назіралася адкрытае гарэнне жылога дома.
2 лістапада 2016 года а 03 гадзіне 32 хвіліны ў цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Велеўшчына, Лепельскага раёна. Па прыбыцці на месца здарэння назіралася адкрытае гарэнне жылога дома.
Пры правядзенні разведкі ратавальнікамі ў доме знойдзены труп мужчыны, асоба якога высвятляецца. У выніку пажару пашкоджаны дах, столявае перакрыцце і маёмасць, якая знаходзілася ўнутры.
Мяркуемая прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
У сувязі з надыходам ацяпляльнага сезона, Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях яшчэ раз папярэджвае жыхароў аб небяспецы адкрытага агню і нагадвае асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў халодны час года:
Печы, коміны неабходна прачысціць, адрамантаваць і пабеліць, заладзіць расколіны.
Печ, дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі, гарышчавымі або міжпавярховымі перакрыццямі павінны мець таўшчэнне цаглянай кладкі - раздзелку.
Не пакідаць печы, якія топяцца, без нагляду або на выхаванне малалетнім дзецям.
Не дапускаць складання паліва, адзення і іншых гаручых матэрыялаў непасрэдна на печах.
На згаральнай падлозе перад агнішчавым адтулінай печы прыбіць перадтопачны ліст (з негаручых матэрыялаў) памерам 0,7 х 0,5 м.
Не пакідаць запалкі, запальніцы ў месцах, даступных для дзяцей.
У выпадку ўзнікнення пажару неабходна паведаміць па тэлефоне «101 або 112».