04 мая каля 16 гадзін дня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары жылога дома па вуліцы Валадарскага ў горадзе Лепелі.
04 мая каля 16 гадзін дня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары жылога дома па вуліцы Валадарскага ў горадзе Лепелі.
Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне дома.
На момант узнікнення пажару гаспадары знаходзіліся дома, дом пакінулі самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Пацярпелых няма.
У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах і сцены.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні мужа гаспадыні.
Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў быце, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. І памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё, і не адно!